БСПН віншуе калег і партнёраў з Новым годам і Калядамі!
Дарагія сябры, прыміце нашы шчырыя віншаванні. Дырэкцыя і Праўленне БСПН зычаць, каб 2017 год быў для Вас насычаны новымі планамі, творчымі ідэямі, добрымі навінамі і фінансавымі поспехамі! Моцнага Вам здароўя, бадзёрасці ды аптымізму! Заставайцеся з намі, а мы, як і заўсёды, будзем старацца працаваць на карысць Вашых прадпрыемстваў і ўсёй Беларусі.