З Днём абаронцаў Айчыны!
Дарагія мужчыны, віншуем Вас са святам!
Будзьце мужнымі й паспяховымі, абаронцамі і для сваёй сям’і, і для свайго бізнесу, і для нашай Беларусі.
Натуральна, што абараняць Радзіму можна не толькі з аўтаматам у руках. Сваім талентам і працаю прадпрымальнікі будуюць эканоміку. І чым больш магутная яна, тым больш абароненая краіна. Дзякуй за Вашыя старанні!
З павагай, Праўленне й дырэкцыя БСПН